Ноч прайшла не зусім спакойна — губернатар Белгарада Гладкоў

24/05/2023 - 09:14
У Белгарадзе з беспілотніка на праезную частку скінулі выбуховую прыладу /@vvgladkov

Белгарадскую вобласць мінулай ноччу зноў атакавалі беспілотнікі. Большую частку, па словах губернатара рэгіёну Вячаслава Гладкова, расійская сістэма СПА збіла, але былі і траплянні.

"Ноч прайшла не зусім спакойна", — паведаміў раніцай Гладкоў. Паводле яго, ёсць пашкоджанні ў Белгарадзе, у Барысаўскім раёне, у Белгарадскім раёне: "Легкавы транспарт, прыватныя дамы, адміністрацыйныя будынкі". У Грайваронскай акрузе быў пашкоджаны газаправод, там пачаўся пажар. "У шпіталях знаходзіцца 9 чалавек: 3 чалавекі ў рэанімацыі ў цяжкім стане, 6 чалавек ужо ў аддзяленнях", — таксама расказаў Гладкоў. Больш за 550 чалавек з Грайваронскай акругі па-ранейшаму знаходзяцца ў пунктах часовага размяшчэння.

Пазней Гладкоў паведаміў яшчэ пра абстрэл вёскі Церазоўка Шабекінскай акругі. Тут таксама ёсць пацярпелы. Мужчыну з раненнямі ног забралі ў бальніцу.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі