“Ніхто не збег, працуем”. Зяленскі аспрэчыў чуткі пра свае ўцёкі з Кіева

05/03/2022 - 07:23
Уладзімір Зяленскі / офіс прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў апублікаваным у сваім афіцыйным Інстаграм-канале відэа заявіў, што застаецца ў Кіеве і не збег з краіны.

“Кожныя два дні выходзіць інфармацыя, што я кудысьці збег — збег з Украіны, з Кіева, са свайго кабінета. Як бачыце, я тут, на сваім месцы, тут Андрэй Барысавіч [Ярмак, кіраўнік Офіса прэзідэнта]. Ніхто нікуды не бег, працуем”, — сказаў Зяленскі. 

Чуткі пра ўцёкі Уладзіміра Зяленскага з Кіева з'яўляюцца з першых дзён вайны. Штораз прэзідэнт аспрэчвае іх, запісвае відэа, у якіх вітае ўкраінцаў з Кіева. У адным з такіх зваротаў Зяленскі сказаў, што лічыць сябе “мэтай нумар адзін” для суперніка, і ўсё ж не збіраецца бегчы з Украіны.

“Мы любім бег трушком, але цяпер у нас няма часу на гэта, на розныя кардиапрактыкаванні”, — пажартаваў Зяленскі ў новым відэазвароце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі