Біньямін Нетаньяху / Debbie Hill/UPI
Прэм'ер-міністар Ізраіля Біньямін Нетаньяху адхіліў плян прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа па ўрэгуляваньні ў сэктары Газа.
"Хачу ўнесці яснасць: Ізраіль адхіляе дакумент з 15 пунктаў. Я чуў, як людзі кажуць: “Вы гэтага не казалі". Таму я паўтараю гэта зноў.
[...] Армія абароны Ізраіля не будзе ажыццяўляць вывад войскаў, пакуль ХАМАС не будзе раззброены", — заявіў Ізраільскі прэм'ер.
Па плане, прадстаўленым Трампам ад імя створанага ім "Савета міру", мяркуецца паэтапнае раззбраенне ХАМАС і вывад ізраільскіх войскаў з Газы: яны павінны ісці паралельна. Гэты пункт выклікаў найбольшую крытыку ў Ізраілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут