Некаторых затрыманых на “Гродна Азоце" вызвалілі, але "хапун" працягваецца

23/09/2021 - 12:03

Некаторых затрыманых на "Гродна Азоце" вызвалілі, але "хапун" працягваецца. Па даных праваабаронцаў, на волю выйшлі Арцём і Рыгор Рубаны, Аляксей Сідар, Дзмітрый Ільюшчанка. Аднак 23 верасня быў затрыманы работнік прадпрыемства Андрэй Башан.

Затрыманні адбываюцца, нягледзячы на няпростую сітуацыю з кадрамі на прадпрыемстве.

Праваабаронцы пішуць, што ім вядомы прозвішчы не менш за 13 чалавек, якія працуюць ці працавалі на "Гродна Азоце", БМЗ, на Беларускай чыгунцы. Некаторыя з іх — у СІЗА КДБ у Мінску. Магчыма, пра іх 23 верасня згадаў Аляксандр Лукашэнка, калі заявіў, што на прадпрыемствах яшчэ застаюцца людзі, якія паведамляюць на Захад пра спробы абысці санкцыі, і прыгразіў ім жорсткімі карамі. У яго з дакладам быў міністр прамысловасці Пётр Пархомчык, які пераконваў, што ніякіх забастовак на прадпрыемствах няма (а іх яшчэ не аб'яўлялі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі