Старт карабля Starliner
Капсула касмічнага карабля Starliner ад кампаніі Boeing прыстыкавалася да Міжнароднай касмічнай станцыі. Гэта першы выпадак, калі кампанія, вядомая як вытворца самалётаў, змагла правесці запуск касмічнага карабля з экіпажам на борце.
На борце знаходзяцца два астранаўты NASA — Бары "Буч" Уілмар і Суніта "Суні" Уільямс.
У ходзе палёту выявілася ўцечка гелію з сістэмы рухавікоў касмічнага карабля. Праз гэта некалькі з 28 рухавікоў выйшлі са строю, паведамлялі NASA і Boeing. Тым не менш сцвярджаецца, што астранаўты ў бяспецы і ў выпадку неабходнасці змогуць задзейнічаць рэзервовыя рухавікі.
Цяпер астранаўты правераць адкрыццё і закрыццё люка Starliner, а потым прааналізуюць, як касмічны карабель адаптуецца да МКС. Яны прабудуць на станцыі 8 дзён.
Boeing трансляваў працэс стыкоўкі Starliner на X.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут