На дарозе / TUT.by
Пераход на летнюю шыны ў пачатку сакавіка фармальна не парушае ПДР, аднак эксперты ДАІ раяць аўтамабілістам не спяшацца ў шынамантаж.
Закон абавязвае ездзіць на зімовых шынах з 1 снежня па 1 сакавіка. Але заканчэнне каляндарнага зімовага сезона не заўсёды супадае з бяспечнымі метэаралагічнымі ўмовамі. Раптоўнае пахаладанне, снегапад ці галалёд могуць стаць непрыемным сюрпрызам для тых, хто ўжо "пераабуўся" на летнія пакрышкі. Пры нізкіх тэмпературах летнія шыны губляюць счапленне з дарогай, што павышае рызыку аварыяў.
Аптымальны момант для замены — калі тэмпература стабільна трымаецца вышэй за нуль не толькі днём, але і ноччу. Толькі надыход устойлівага цяпла гарантуе бяспечны пераход на летнія шыны.
"Нельга сказаць, што сакавік або красавік 2026 года будуць выключна сухімі, вільготнымі ці безмарознымі. Вясна будзе характарызавацца рэзкімі ваганнямі тэмператур і ападкаў", — папярэджвае беларусаў кліматаолаг Уладзіслаў Шумак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут