Брэсцкае “Дынама” на вачах 10 тысяч гледачоў прайграла хатні матч, на якім прысутнічаў новы старшыня праўлення клуба Дыега Марадона. Перад гульнёй аргентынец з помпай прыбыў на стадыён на “браневіку”, братаўся з футбалістамі і гледачамі, і нават зрабіў сімвалічны ўдар па мячу. Але яго прысутнасць не дапамагла: “гарнякі” апынуліся мацнейшымі.