Назарбаеў не знайшоў чалавека, які зможа стаць прэзідэнтам Казахстана замест яго

18/11/2015 - 09:54

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў распавёў, што пакуль не знайшоў чалавека, які змог бы з цягам часу змяніць яго на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Пра гэта ён заявіў на пашыраным пасяджэнні ўраду ў Астане, піша Lenta.ru

“Калі пачынаеш шукаць замену, навокал усё патоптана. Нікога няма, адзін я. У вас іншых няма, таму трымайцеся мяне. Наступны горш будзе яшчэ”, — сказаў прэзідэнт.

Выказванні кіраўніка краіны працытавала газета “Казахстанская правда”, але пазней навіну выдалілі з сайта выдання.

У красавіку Нурсултан Назарбаеў стаў пераможцаў пазачарговых прэзідэнцкіх выбараў у Казахстане, дзе за яго прагаласавала 97,7 працэнта выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Ён знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта з красавіка 1990 года і з’яўляецца рэкардсменам сярод лідараў былога СССР паводле працягласці ўтрымання ўлады. Першай асобай Казахстана Наразбаеў стаў яшчэ ў 1989 годзе. Ён афіцыйна носіць тытул “Елбасы” (“Лідар нацыі”).

Фота: REUTERS

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі