Навапалачанка, якая правяла антываенную акцыю, дагэтуль не выйшла на волю

09/09/2022 - 19:37

Ужо тыдзень за кратамі застаецца жыхарка Наваполацка Ганна Тукава, якую затрымалі за антываенную лінейку, зладжаную падчас лінейкі ў гімназіі №1. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

8 верасня яе судзілі другі раз — паводле арт. 19.11 КаАП за падпіску ў сацсетцы "Вконтакте" на два "экстрэмісцкія" каналы. Суддзя Зінаіда Балаболава прысудзіла ёй 960 рублёў штрафу (30 базавых велічыняў). 

Паведамляецца, што на Тукаву склалі яшчэ адзін пратакол за "экстрэмізм" і зноў пакінулі за кратамі. 

Пры тым, што ў жанчыны ёсць непаўналетняе дзіця, а закон забараняе ўжываць адміністрацыйны арышт ў такім выпадку. Такіх жанчын нават не могуць затрымліваць больш чым на тры гадзіны. Аднак Тукаву трымаюць за кратамі ўжо тыдзень насуперак закону. 

Як распавядала Еўрарадыё, 1 верасня Тукава выйшла падчас лінейкі, калі адбываўся выступ людзей у вайсковай форме. Яе затрымала міліцыя. Сыходзіла яна пад апладысменты прысутных. 

Жанчыну пасля затрымання асудзілі ўжо двойчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі