Беларуская палітзняволеная Наталля Хершэ не пісала прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў яе брат Генадзь Касьян.
Вызваленне, відаць, стала магчымым, дзякуючы прыезду ў Беларусь новага швейцарскага пасла і ўручэння міністру замежных спраў Уладзіміру Макею копій даверчых грамат.
Грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання Хершэ выйшла на волю 18 лютага. За кратамі яна правяла 17 месяцаў, а цяпер вяртаецца ў Швейцарыю праз Турцыю. У снежні 2020 года яна была асуджана ў Мінску на 2,5 года калоніі строгага рэжыму за супраціў міліцыянеру падчас вулічнай акцыі — на адным з жаночых маршаў яна сарвала балаклаву з амапаўца.
"Яна не згубіла сілы духу", — кажа брат. Наталлі не дазволілі забраць з сабой запісы, якія яна рабіла ў зняволенні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут