"Наша Ніва" вярнулася на дамен nn.by

30/06/2020 - 07:36

"Наша Ніва" зноў дасяжная на дамене nn.by. Дагэтуль некалькі дзён чытаць незалежнае выданне даводзілася па іншым адрасе, бо рэдакцыя прапусціла момант, калі трэба было заплаціць за рэгістрацыю дамена, а лісты-напаміны пра неабходнасць аплаты патрапілі ў спам.

Дамен nn.by быў выстаўлены на аўкцыён, зварот да Мінінфармацыі нічога не даў. У каментары радыё "Свабода" галоўны рэдактар выдання Ягор Марціновіч распавёў, што дамен атрымалася вярнуць "юрыдычнымі спосабамі" цалкам бясплатна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі