Насця Рыбка прэзентавала кліп, з-за якога нібыта не пайшла на выбары

03/12/2019 - 11:28

У відэа на поп-песню “Панты” разам з Насцяй Рыбкай зняўся Рома Жолудзь, папулярны расійскі відэаблогер. 

На момант публікацыі гэтага тэкста ў кліпа 500 лайкаў і 430 дызлайкаў. 

Ураджэнка Бабруйска Насця Рыбка цяпер жыве ў Маскве і, як бачым, занялася музыкай. Яна трапіла ў загалоўкі навін пасля выхаду расследавання "Фонду барацьбы з карупцыяй" Аляксея Навальнага, прысвечанага расійскаму мільярдэру Алегу Дзерыпаску. Часткова расследаванне грунтавалася на фота і відэа з інстаграм-акаўнта дзяўчыны. Пасля гэтага Рыбку разам з яе партнёрам Алексам Лэслі (дарэчы, таксама выхадцам з Беларусі) затрымалі ў Тайландзе за арганізацыю секс-трэнінгу. Паўгода яна правяла ў тайскай турме, а па вяртанні ў Маскву ў студзені 2019 года была зноў затрыманая — па крымінальнай справе аб уцягванні ў прастытуцыю.

Тады за дзяўчыну заступіўся Аляксандр Лукашэнка: "Прэзідэнтам Беларусі дадзенае даручэнне неадкладна заняцца вызваленнем грамадзянкі Беларусі", — каментавала прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі