NASA апублікавала новыя здымкі Вялікай чырвонай плямы на Юпітэры (фота)

13/07/2017 - 09:00

NASA апублікавала новыя здымкі Вялікай чырвонай плямы на Юпітэры. Іх зрабіў амерыканскі зонд Juno падчас збліжэння з газавым гігантам. Назіранні за Вялікай чырвонай плямай праводзяцца з 1830 года. Гэта вялізная атмасферная віхура, памер якой складае каля 40 тысяч кіламетраў у даўжыню і каля 13 тысяч км у шырыню. Падлічана, што хуткасць ветру ўнутры плямы складае больш за 500 км за гадзіну. Мяркуецца, што праз Вялікую чырвоную пляму з газавага гіганта выходзіць цеплавая энергія.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі