Касмічны апарат Lucy / NASA
Амерыканскі касмічны апарат Lucy у суботу стартаваў з місіяй па вывучэнні астэроідаў, паведамляе NASA.
Апарат вывучыць дзве буйныя групы Траянскіх астэроідаў, якія знаходзяцца ў першапачатковым стане з пачатку фарміравання Сонечнай сістэмы 4,5 мільярда гадоў таму. Гэтыя закамянеласці пратапланетнага матэрыялу круцяцца вакол Сонца па той жа арбіце, што і планета Юпітэр.
Lucy трэба пераадолець 6,3 мільярда кіламетраў, яе місія працягнецца 12 гадоў. Апарат будзе праводзіць дыстанцыйныя даследаванні падчас максімальнага збліжэння з 8 астэроідамі.
Першы пралёт апарата міма Траянскага астэроіда чакаецца 20 красавіка 2025 года, а ў 2033 годзе — апошні.
Кошт місіі ацэньваецца ў 981 мільён долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут