Нас 10 тысяч на Youtube! Але трэба больш!

06/07/2020 - 12:06

На Youtube-канал Еўрарадыё падпісаўся 10-тысячны падпісчык, а колькасць праглядаў відэа ўшчыльную наблізілася да 10 млн. Гэта не тое, каб шмат, але гэта арганічны прырост — мы ніколі не напампоўвалі канал ботамі і амаль не рэкламавалі свае відэа. І ўвогуле, мы радыё ))

Мы імкнемся весці свой Youtube-канал на беларускай мове. Калі для вас гэта важна — падтрымайце нас!

Падпісацца на Youtube-канал Еўрарадыё можна, націснуўшы на гэтую спасылку. Чым нас больш — тым шырэй распаўсюджваецца аб'ектыўная правераная інфармацыя. А іншай вы на Еўрарадыё не знойдзеце!

Разам мы сіла!

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі