Нарвежскія падарожнікі ў Рэчыцы рамантавалі яхту, былі праблемы з рухавіком

14/09/2017 - 08:08

Нарвежскія падарожнікі ў Рэчыцы рамантавалі сваю яхту, былі праблемы з рухавіком. Пра гэта піша газета “Дняпровец”. Раней іх яхту беларускія ратавальнікі знялі з мелі ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Як паведамляла Еўрарадыё, два журналісты аднаго з нарвежскіх тэлеканалаў і перакладчык падарожнічаюць з Хельсінкі  ў Стамбул. На яхце яны дабраліся да Санкт-Пецярбурга, адтуль па рацэ Волхаў і часткова па сушы трапілі ў Смаленск. Па Дняпры яны накіроўваюцца ва Украіну.

Нарвежцы пабывалі ў Оршы, Магілёве, Шклове, Жлобіне, Рагачове. У Рэчыцы ім дапамаглі адрамантаваць рухавік, пасля чаго яны накіраваліся ў Лоеў.

Фота: dneprovec.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі