“Народны альбом” стане хэдлайнерам сёлятняга “Вольнага паветра”

05/05/2017 - 11:56

15 ліпеня на хутары “Шаблі” пройдзе фестываль “Вольнае Паветра”. Хэдлайнерам оўпэн-эйра сёлета стане культавы мюзікл “Народны альбом” з удзелам Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Касі Камоцкай, Веранікі Кругловай і іншых выбітных беларускіх музыкаў.

“Дзеянне на сцэне будзе адбывацца ў менш кансерватыўным выглядзе, ― кажа арганізатар фэсту Уладзімір Шаблінскі. ― Улічваючы, што няма абмежаванняў па таймінгу, па здымках відэаверсіі і іншых момантах, то выступ атрымаецца больш разняволеным і свабодным. Мы не вязем ніякіх дэкарацый, гэта будзе канцэрт. То бок заднік мы павесім, таму электронныя дэкарацыі застануцца, але касцюміраванага шоў не будзе. Будуць нейкія іншыя змены, але творчай часткай займаецца Лявон Вольскі”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі