Напярэдадні выбараў з Масквы ў Мінск прыляціць генсек АДКБ

10/09/2016 - 08:29

10 верасня ў Беларусь прыляціць генсек Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Мікалай Бардзюжа. У яго запланаваныя сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, міністрам абароны Андрэем Раўковым, дзяржсакратаром Савета бяспекі Станіславам Засем. БЕЛТА адзначае, што гаворка пойдзе пра падрыхтоўку сесіі Савета калектыўнай бяспекі і іншых структур, якую прызначылі на 13-14 кастрычніка. Яна пройдзе ў Ерэване.

У Беларусі Бардзюжа будзе знаходзіцца да 13 верасня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі