Нападаючы мінскага “Дынама” Мацярухін адпраўлены ў “Дынама-Маладзечна”

02/11/2017 - 16:08

Нападаючы мінскага “Дынама” Аляксандр Мацярухін адпраўлены ў фарм-клуб — “Дынама-Маладзечна”. Днямі ён быў выстаўлены ў спіс адмоў, аднак за 48 гадзін іншы клуб сабе не знайшоў. Мацярухін пакуль застанецца ў “Дынама-Маладзечна”, інфармуе прэс-служба ХК “Дынама-Мінск”. Мацярухіну 36 гадоў. За мінскае “Дынама” ўкраінец выступае з 2013 года (з перапынкам). Некалькі гадоў таму ён атрымаў беларускі пашпарт. У бягучым першынстве Аляксандр Мацярухін выступаў няўдала — у 24 матчах не было закінутых шайбаў.

Абаронца Раман Дзюкаў, які таксама быў выстаўлены ў спіс адмоў, вярнуўся ў асноўную каманду.

Бліжэйшы матч у чэмпіянаце КХЛ мінскае “Дынама” правядзе 4 лістапада, калі будзе прымаць “Северсталь”, пачатак у 19.30.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі