Надвор'е на панядзелак, 14 жніўня: спёка і навальніцы

13/08/2022 - 10:53
Фота носіць ілюстрацыйны характар / Еўрарадыё

На панядзелак 14 жніўня аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, а ўсё з-за спякоты — паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Днём тэмпература паветра ў Беларусі дасягне 26-32 градусы цяпла. Уначы будзе крыху лягчэй: ад +11-ці па поўначы да +21-га па поўдні краіны.

А ў цэлым у найбліжэйшыя суткі чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы, раніцай і днём у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — з навальніцамі. У асобных раёнах ноччу і раніцай магчымы туман. Вецер паўночна-ўсходні, усходні — умераны, пры навальніцах — парывісты.

"14-15 жніўня ўмовы надвор'я будуць фарміраваць няўстойлівыя і вельмі цёплыя паветраныя масы чарнаморскага паходжання. Усталюецца спякотнае надвор'е", — дадае pogoda.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі