Нацыянальны аэрапорт Мінск абверг інфармацыю пра падаражанне паркоўкі

13/06/2018 - 16:28

Нацыянальны аэрапорт Мінск абверг інфармацыю пра падаражанне паркоўкі аўтатранспарту. Яна з'явілася на яго сайце "памылкова" і не адпавядае сапраўднасці. Нацыянальны аэрапорт прыносіць прабачэнні за непраўдзівую апублікаваную інфармацыю. Рэальныя тарыфы можна пабачыць тут.

У сераду ў СМІ трапіла інфармацыя пра павышэнне з 15 чэрвеня цэн за карыстанне платнай аўтастаянкай ў аэрапорце ўдвая — з 6 рублёў за суткі — да 12 рублёў. Яе паспелі агучыць на тэлеканалах, навіна з'явілася на інфармагенцтвах. Праз некалькі гадзін высветлілася, што насамрэч падаражання ў пятніцу не будзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі