Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама заявіў, што ўся міліцыя супраць гвалту

16/10/2020 - 06:23

Начальнік ГУУС Мінгарвыканкама генерал Іван Кубракоў заявіў, што ўся сталічная міліцыя супраць гвалту. "Мы ўсяго толькі спыняем супрацьпраўныя дзеянні", — сказаў ён у праграме "Маркаў. Нічога асабістага" на тэлеканале АНТ. Па словах Кубракова, калі грамадзяне перастануць выходзіць на вуліцы і "парушаць закон", тады з боку міліцыі "не будзе ні прымянення фізічнай сілы, ні падстаў для прымянення спецсродкаў".

"Генерал, напэўна, забыўся, а можа нават і не ведаў, што права на мірныя сходы мае кожны чалавек, а затрыманні і тым больш збіццё грамадзян за рэалізацыю гэтага права з'яўляецца недапушчальным",піша пра заяву Кубракова "Прававая ініцыятыва".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі