Набыў моц указ пра адраснае субсідаванне жыллёвага будаўніцтва

06/08/2017 - 11:58

У Беларусі набыў моц указ №240 “Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў”. Як паведамляе БЕЛТА, дакумент прадугледжвае адраснае субсідаванне ў жыллёвым будаўніцтве.

Дзяржаўныя субсідыі будуць ісці на ўплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманым грамадзянамі ў любым камерцыйным банку, а шматдзетным і маладым сем’ям і дзецям-сіротам іх будуць выдаваць таксама на пагашэнне часткі асноўнай пазыкі па такіх крэдытах.

Дадаткова ўказ прадугледжвае права на атрыманне адрасных субсідыяў ветэранамі баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Пры гэтым дзяржаўная падтрымка ў выглядзе льготных крэдытаў і субсідыяў будзе дзейнічаць паралельна, з захаваннем прынцыпу аднаразовасці яе атрымання.

Сума дзяржпадтрымкі будзе разлічвацца, кіруючыся колькасцю членаў сям’і, нармаваных памераў жылога памяшкання і гранічнага нарматыву кошту будаўніцтва.

Усяго на адраснае субсідаванне ў жыллёвым будаўніцтве цяпер прадугледжана каля 135 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі