На жанчыну з “неба” ўпаў сабака, яна страціла прытомнасць (відэа)

24/04/2018 - 16:21

На жанчыну з “неба” ўпаў сабака, яна страціла прытомнасць. Як піша Daily Mail, здарэнне адбылося ў Кітаі. Яго зафіксавала камера відэаназірання. На відэа відаць, што сабака зваліўся на галаву і шыю жанчыны, якая падходзіла да пад’езду жылога дома. Сабака збег, а пацярпелую завезлі ў бальніцу, дзе ў яе дыягнаставалі страсенне мозгу і траўму шыі.

Паліцыя спрабуе высветліць асобу гаспадара сабакі і ўсе абставіны здарэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі