На захадзе Расіі сфармуюць каля 20 новых злучэнняў і вайсковых часцей

31/05/2021 - 12:37

Расія сфарміруе каля 20 новых злучэнняў і вайсковых частак у Заходняй ваеннай акрузе (гэта Пскоўская, Смаленская і Бранская вобласці), прылеглай да мяжы Беларусі. Пра гэта 31 траўня паведаміў расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу. Паводле яго слоў, з захаду "працягвае расці ваенная пагроза". Яе ён бачыць у краінах NATO, якія "нарошчваюць інтэнсіўнасць палётаў сваёй стратэгічнай авіяцыі, прысутнасць баявых караблёў з крылатымі ракетамі, расце колькасць іх вучэнняў".

Шайгу заявіў, што гэтыя дзеянні Захаду "руйнуюць сістэму бяспекі ў свеце" і вымушаюць Расію "прыняць меры адэкватнага супрацьдзеяння". Новыя злучэнні і вайсковыя часткі каля мяжы з нашай краінай мусяць з'явіцца да канца года. Яны атрымаюць сучаснае ўзбраенне і ваенную тэхніку.

Калегія Мінабароны Расіі, на якой выступіў Шайгу / mil.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі