Гуканне вясны, ілюстрацыйнае фота
У суботу, 7 сакавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман, на дарогах — галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні — ад слабога да ўмеранага.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 градусаў ніжэй за нуль. Удзень чакаецца 5-11 градусаў цяпла, па захадзе краіны паветра прагрэецца да +14 градусаў.
У нядзелю 8 сакавіка таксама ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку месцамі будуць слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер чакаецца няўстойлівы ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да 6 градусаў марозу. Удзень будзе 5-11 градусаў са знакам "плюс", па захадзе краіны паветра прагрэецца да 14 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут