На выходных у Беларусі пацяплее

11/01/2019 - 19:08

12 студзеня ў Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор'е, інфармуе Белгідрамет

Уначы часам пройдзе снег, а ўдзень кароткачасовы снег прагназуецца на большай частцы тэрыторыі краіны. Месцамі будзе слабая завея, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўднёва-заходні з пераходам на заходні, паўночна-заходні ўмераны, часам парывісты. 

Уначы будзе 6-12 ніжэй за нуль, па паўднёвым усходзе да 13-18 марозу. Удзень паветра прагрэецца да -5...+1 градуса.

13 студзеня на тэрыторыю Беларусі пачнецца перамяшчэнне цёплых паветраных мас з Заходняй Еўропы. Уначы месцамі, а па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдзе кароткачасовы снег. Удзень часам чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па паўднёвым захадзе — з дажджом. Месцамі будзе туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы будзе 1-8 марозу, удзень — ад -4 да +2 градусаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі