На вучэннях да віцебскіх дэсантнікаў далучылі больш за 500 вайскоўцаў запасу

21/03/2023 - 16:02
З запасу — на вучэнні / t.me/modmilby/

На вучэннях да віцебскіх дэсантнікаў далучылі больш за 500 вайскоўцаў запасу. Усіх прызваных размеркавалі па падраздзяленнях "у адпаведнасці з армейскімі спецыяльнасцямі". Ім "давядзецца ўспомніць навыкі абыходжання са штатным узбраеннем і ваеннай тэхнікай", паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Напярэдадні анансавалася брыгаднае тактычнае вучэнне, у якім з 20 сакавіка ўдзельнічае 103-я Віцебская асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада. Дэсантнікаў збіраліся адправіць у лясы.

t.me/modmilby/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі