На волю выйшаў палітвязень Уладзімір Шынкевіч

21/03/2022 - 09:29

На волю выйшаў палітвязень, 54-гадовы Уладзімір Шынкевіч

Як паведамляюць праваабаронцы, 19 сакавіка Шынкевіч цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі №22. Ён быў асуджаны на адзін год і тры месяцы калоніі агульнага рэжыму.

Паводле версіі следства, у сацсетцы "Аднакласнікі" Шынкевіч пакінуў зневажальны пост пра Аляксандра Лукашэнку. Што канкрэтна было ў тым пасце, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым пасяджэнні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі