На волю выйшаў палітвязень Алег Мазгоў, які правёў за кратамі ўсю восень

02/12/2020 - 14:53

На волю выйшаў беларускі палітвязень Алег Мазгоў, які правёў за кратамі ўсю восень. Меру стрымання яму змянілі на падпіску аб нявыездзе, паведамляе spring96.org.

Мазгоў быў затрыманы 1 верасня. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" (арт. 293 КК). 25-гадовы спартсмен працаваў у Мінску фітнес-трэнерам, займаўся боксам. Палітыкай ён не цікавіўся. Але 9 жніўня выйшаў на пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

17 верасня беларускія праваабаронцы прызналі Алега Мазгова палітвязнем, яны палічылі абвінавачванне палітычныа матываваным. Ён утрымліваўся ў СІЗА № 1. Пасля вызвалення пад падпіску аб нявыездзе Мазгова па-ранейшаму лічаць палітычным зняволеным — ён застаецца абвінавачаным па крымінальнай справе.

Алег Мазгоў / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі