На волю выйшаў гродзенскі блогер Vadimati

01/07/2024 - 09:16

Вадзім Ермашук / фота з яго старонкі ў Instagram

29 чэрвеня на волю выйшаў гродзенскі блогер Вадзім Ермашук (Vadimati). Ён правёў у калоніі тры гады.

Як нагадвае Hrodna.life, Вадзім Ермашук — Instagram-блогер, прадавец на рынку "Карона". Ён падтрымліваў палітвязняў і наведваў суды па палітычных працэсах, называў сябе "народным дэпутатам".

Затрымалі Ермашука ў Шчучыне 16 жніўня 2021 года, калі ён здымаў для свайго блога ролік пра мясцовы скейт-парк. Хлопцу тройчы прысуджалі адміністрацыйны арышт, а потым пачалі на яго крымінальную справу.

У снежні 2021-га Ермашука асудзілі на тры гады калоніі, абвінаваціўшы ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт.370) і абразе Лукашэнкі (арт. 368). Пакаранне ён адбываў у калоніі Бабруйска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі