На Віцебшчыне затрымалі яшчэ аднога каталіцкага святара

25/05/2023 - 20:23
Ксёндз Вячаслаў Адамовіч / catholic.by

На Віцебшчыне ў чацвер затрымалі яшчэ аднога каталіцкага святара. Гэта пробашч парафіі ў Ідолце (Мёрскі раён) Вячаслаў Адамовіч, паведамляе @christianvision. Пра прычыны затрымання пакуль інфармацыі няма.

Таксама 25 траўня быў затрыманы ксёндз Андрэй Кулік, пробашч парафіі ў Мёрах. Раней стала вядома пра затрыманне грэка-каталіцкага святара Аляксандра Шаўцова з Полацка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі