На трасе Мінск — Віцебск сутыкнуліся грузавікі, адзін з кіроўцаў у рэанімацыі

26/10/2021 - 16:50

Раніцай 26 кастрычніка на 118-м кіламетры трасы Мінск — Віцебск сутыкнуліся грузавікі ГАЗ і Iveco. Аўтамабілі атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні. Як паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці, першым кіраваў 58-гадовы жыхар Кобрына. Ён атрымаў сур'ёзныя траўмы і быў шпіталізаваны, знаходзіцца ў рэанімацыі. Іншым грузавіком кіраваў 46-гадовы жыхар Віцебска.

На месцы аварыі / vk.com/vitebsk__jai

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі