На трасе Мінск — Гродна лось кінуўся пад аўтамабіль “Рэно Дастэр”

12/04/2018 - 14:21

На трасе Мінск — Гродна лось кінуўся пад аўтамабіль “Рэно Дастэр”. Здарэнне адбылося ўвечары на 237-м кіламетры аўтадарогі ў зоне дзеяння дарожнага знаку “Дзікія жывёлы”. Кіроўца не змог пазбегнуць сутыкнення. Лось трапіў у пярэднюю правую частку аўтамабіля і загінуў на месцы. Кіроўца і два пасажыры, якія былі на заднім сядзенні, не пацярпелі. Прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці адзначае, што па шчаслівай выпадковасці людзі абышліся толькі спалохам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі