На тэнісным турніры ў Берліне ўкраінцы дамагліся, каб знялі чырвона-зялёны сцяг

23/08/2022 - 10:57

На юнацкім тэнісным турніры ў Берліне (U-14) украінцы дамагліся, каб арганізатары знялі чырвона-зялёны сцяг Рэспублікі Беларусь. Украіна і краіны Захаду лічаць Беларусь саўдзельніцай агрэсіі Расіі супраць украінскай дзяржавы. І таму ўкраінцы былі абураны, калі пабачылі сцяг РБ. Спартсмены з Беларусі, калі выступаюць у міжнародных спаборніцтвах, то ў нейтральным статусе, без сімволікі.

Аднак дамагчыся зняцця сцягу было няпроста — суддзі ці знікалі, ці гаварылі, што не маюць такіх паўнамоцтваў.

twitter.com/ukrtennis_eng

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі