На таргах 22 красавіка беларускі рубель аслабеў да ўсіх асноўных валютаў

22/04/2020 - 13:44

Па выніках таргоў, якія прайшлі 22 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША зноў вырас — з 2,4824 да 2,4949 беларускага рубля. Курс еўра таксама ідзе ўгору — з 2,6924 да 2,7028 беларускага рубля. Павялічыўся і курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2460 беларускага (у аўторак — 3,2459).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,24%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі