На стадыёне "Дынама" будзе сістэма відэаназірання за 4,5 мільёна долараў

09/05/2018 - 13:08

Сістэму відэаназірання для абноўленага мінскага стадыёна "Дынама" будзе ставіць ТАА "Ксорэкс-Сэрвіс". Менавіта гэтая фірма выйграла адпаведны тэндар, піша "Прессбол". Сістэма відэаназірання на стадыёне будзе каштаваць 9 144 590 рублёў (крыху больш за 4,5 мільёна долараў).

Дарэчы, раней гэтая ж фірма выйграла тэндар на пастаўку на "Дынама" сістэмы тэхналагічнага тэлебачання. Яна будзе каштаваць амаль 5,5 мільёна долараў.

Фота: "Прессбол"

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі