На сесіі Парламенцкай асамблеі NATO гаварылі пра ціск Расіі на Беларусь

14/05/2021 - 19:16

14 траўня на сесіі Парламенцкай асамблеі NATO гаварылі пра ціск Расіі на Беларусь. У сваёй прамове нашу краіну згадаў міністр абароны Швецыі Петэр Хультквіст.

"Расія гатовая выкарыстоўваць вайсковую сілу для дасягнення палітычных мэтаў, цытуе словы міністра ТАСС. — Яны робяць тое, што ім трэба ў нейкай сітуацыі, калі не могуць вырашыць праблему іншым спосабам".

У якасці прыкладу Хультквіст прывёў сітуацыю ў Беларусі. Паводле яго слоў, Масква выкарыстала "ціск, псіхалагічную вайну, асабістыя кантакты, розныя віды пагрозаў". Пры гэтым міністр абароны Швецыі адзначыў, што РФ дагэтуль не выкарыстоўвала прамую вайсковую сілу ў нашай краіне.

З-за пандэміі каранавіруса сесія Парламенцкай асамблеі NATO праходзіла ў віртуальным фармаце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі