На сайце komplat.by аднавіў працу сервіс па ўводзе паказанняў лічыльнікаў вады

25/11/2016 - 09:10

На сайце komplat.by аднавіў працу сервіс па ўводзе паказанняў лічыльнікаў вады. Зарэгістраваныя карыстальнікі зноў могуць уводзіць паказанні індывідуальных прыбораў уліку расходу вады. Пра гэта паведамляе агенцтва "Мінск-навіны" са спасылкай на Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама.

Цяпер сервіс працуе ў некалькі ўрэзаным функцыянале. У прыватнасці, адсутнічае магчымасць прагляду папярэдніх паказанняў.

Што да іншых сервісаў партала komplat.by, то ў цяперашні час яны недаступныя ў сувязі з здзяйсненнем работ па пераходзе на новае праграмнае забеспячэнне. За лістапад 2016-га налічэнні за карыстанне інфармацыйнай паслугай інтэрнэт-рэсурса рабіцца не будуць, паведаміў прадстаўнік Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Аляксандр Казлоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі