На сайце ЦВК паведамляецца, што ініцыятыўная група Статкевіча зарэгістраваная

12/07/2016 - 08:14

На сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі паведамляецца, што ініцыятыўная група былога палітвязня Мікалая Статкевіча зарэгістраваная. Раней паведамлялася, што ў рэгістрацыі ёй было адмоўлена з-за непагашанай судзімасці апазіцыйнага палітыка. Як вядома, ён быў асуджаны за падзеі 19 снежня 2010 года ў Мінску і правёў у турме амаль 5 гадоў. Статкевіч выйшаў на волю ў жніўні мінулага года, судзімасць з яго не можа быць знятая цягам васьмі гадоў пасля вызвалення. ЕС патрабаваў ад уладаў Беларусі рэабілітаваць былых палітвязняў.

Разам з Мікалаем Статкевічам па Старавіленскай акрузе № 105 зарэгістравалі спявачку Ірыну Дарафееву, экс-кандыдата ў прэзідэнты Віктара Цярэшчанку, вядомага сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова.

ЦВК: Ініцыятыўная група Статкевіча памылкова трапіла ў лік зарэгістраваных

На ўчорашні дзень зарэгістраваных вылучэнцаў апазіцыйных палітычных партый налічвалася 104. Сярод іх найбольш прадстаўнікоў Аб'яднанай грамадзянскай партыі — 39.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 11 верасня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі