Арына Сабаленка
Беларуска Арына Сабаленка з перамогі стартавала на тэнісным турніры "Ралан Гарос".
У першым крузе другая ракетка свету выйграла ў расіянкі Эрыкі Андрэевай (№100 ў рэйтынгу WTA). Наша суайчынніца перамагла саперніцу ў двух сэтах — 6:1, 6:2.
Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 8 хвілін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут