На Пятра Маркелава склалі пратакол за дробнае хуліганства

17/11/2019 - 20:06

На Пятра Маркелава, давераную асобу кандыдата Стаса Шашка, склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства. Як распавядала Еўрарадыё, Маркелава жорстка затрымалі і вывелі з участка падчас падліку галасоў. Разам з ім выдалілі і кандыдата Стаса Шашка. 

Падчас падліку галасоў Маркелаў стаў абурацца няправільным падлікам. Па словах яго і Шашка, у трох чальцоў выбарчай камісіі за Шашка было прыкладна па 30 бюлетэняў. Але ў выніку па ўчастку за шашка было абвешчана 46 галасоў. 

Таксама Маркелаў пратэставаў супраць таго, што пры падліку галасоў на ўчастку прысутнічае невядомы чалавек. Пасля гэтага міліцыя і забрала хлопца. 

На Маркелава склалі пратакол, Шашка адпусцілі без пратакола.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі