На пятніцу прагназуюць кароткачасовыя дажджы і да +26

25/07/2019 - 20:39

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі ў пятніцу, 26 ліпеня, інфармуе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер уначы будзе пераменных напрамкаў, удзень — паўночна-ўсходні, усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12 .. + 17 ° С, максімальная днём +21 .. + 26 ° С. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі