На прывакзальнай плошчы ў Гродне лавілі эксгібіцыяніста

21/09/2017 - 15:25

На прывакзальнай плошчы ў Гродне лавілі эксгібіцыяніста. 38-гадовы мужчына дэманстраваў прысутным свае палавыя органы. Хтосьці з абураных грамадзян выклікаў міліцыю і хулігана затрымалі. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Максім Базыленка, у адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу за хуліганства (ч. 2 арт. 339 КК), яму пагражае арышт, абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў, ці пазбаўленне волі — ад 1 да 6 гадоў.

Дарэчы, праваахоўнікі заўважылі, што эксгібіцыяністаў прыцягваюць чыгуначныя вакзалы. Нядаўна ў Гродне і Лідзе ўжо затрымлівалі мужчын, які дэманстравалі людзям свае палавыя органы. Іх прыцягнулі да адказнасці.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі