На прэзентацыю беларускага электрамабіля Лукашэнка прыедзе на "Тэсле"

23/01/2020 - 11:28

На прэзентацыю беларускага электрамабіля Аляксандр Лукашэнка збіраецца прыехаць на "Тэсле". Пра гэта ён заявіў старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіміру Гусакову. 23 студзеня кіраўнік Беларусі правёў сустрэчу з навукоўцамі. 

Лукашэнка пацікавіўся, як навукоўцы выконваюць яго даручэнні і ці гатовыя паказаць электратранспарт і іншыя распрацоўкі.

"Добра, я прыеду на "Тэсле", пастаўлю побач. Абавязкова прыеду для такой адкрытай, як сёння, размовы", — перадае прэс-служба словы кіраўніка дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі