На прапагандыстку Бондараву зноў падалі ў суд

08/07/2024 - 11:24

Вольга Бондарава / асабісты архіў

Прадзюсарская кампанія "Flagman Music" падала ў суд на прапагандыстку і даносчыцу Вольгу Бондараву. Пазоў пра абарону дзелавой рэпутацыі будуць разглядаць сёння ў Эканамічным судзе Гродзенскай вобласці, паведамляе рэсурс "Право имеют". 

Flagman Music прадзюсуе мастакоў і блогераў.  Адзін з артыстаў кампаніі — музыка Дзмітрый Сіўчык (псеўданім — Дзім Дзімыч). Бондарава неаднаразова абвінавачвала яго ў прапагандзе ЛГБТ, дыскрэдытацыі арміі і сілавікоў і супрацоўніцтве з "ворагамі Расіі".

Нагадаем, вясной на Бондараву падаў у суд уладальнік партала Grodno.in, пазоў таксама датычыў абароны дзелавой рэпутацыі. У адным са сваіх допісаў прапагандыстка назвала гэты сайт "экстрэмісцкім". Пазней яна допіс адкарэктавала. Пазову ў судзе ў выніку не разглядалі, бо бакі падпісалі пагадненне пра ўрэгуляванне спрэчкі праз медыятара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі