На працягу дня снег будзе амаль па ўсёй Беларусі

28/03/2023 - 06:38
У Мінск вярнулася зіма / БЕЛТА

28 сакавіка ў Беларусь вярнулася зіма, краіну пачало зноў засыпаць снегам. Сіноптыкі паведамляюць, што снег будзе на працягу дня амаль па ўсёй яе тэрыторыі (месцамі — мокры снег, дождж), у цэнтральных і паўднёвых раёнах — моцныя ападкі. Амаль па ўсёй РБ — узмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с.

З-за складаных умоў надвор'я на дарогах краіны ўзнікаюць праблемы з рухам транспарту, у тым ліку і на чыгунцы. Энергетыкі аднаўляюць электразабеспячэнне населеных пунктаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі