На польскіх памежнікаў напала група мігрантаў з камянямі ў руках

14/02/2022 - 07:46

На польскіх памежнікаў напала група мігрантаў з камянямі ў руках. Яны спрабавалі прарвацца з Беларусі каля Мельніка (там якраз будуецца новы плот), але былі затрыманыя. У групе 8 чалавек. На некалькіх участках мяжы былі выяўленыя пашкоджанні агароджы з калючага дроту.

Агулам за 13 лютага з Беларусі ў Польшчу нелегальна ішлі 10 мігрантаў — грамадзяне Турцыі, Сірыі і Емена (столькі ж было і ў папярэднія суткі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі