На “Полацк-Шкловалакне” адбыўся пажар (фота, відэа)

18/05/2017 - 05:39

У сераду, 17 траўня, на “Полацк-Шкловалакне” адбыўся пажар. Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра яго пасля 17-й гадзіны. Як інфармуе сайт ximik.info, гарэў цэх № 12, на якім вырабляецца шкловалакно. Відавочцы кажуць, што цалкам згарэла адна печ і часткова іншая. Адзначаецца, што сярод цэхаў прадпрыемства ў 12-м самая адсталая тэхналогія.

Пажар аператыўна ліквідавалі, пацярпелых няма. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.

Фота: ximik.info

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі