На плошчы Леніна ў Бабруйску на снезе вытапталі гіганцкі... грыб?

01/02/2019 - 08:24

31 студзеня жыхары Бабруйска маглі пабачыць на плошчы Леніна незвычайную фігуру, вытаптаную ў снезе. Велізарны малюнак, на думку сайта "Вечерний Бобруйск", нагадвае перавернуты грыб. 

Фігуру вытапталі або расчысцілі снегавой лапатай ў ноч на 31 студзеня: увесь вечар напярэдадні ішоў снег. У сацсетках адзін з відавочцаў напісаў, што бачыў, як фігуру ўвечары 30 студзеня вытоптваюць чацвёра хлопцаў. 

Дарэчы, удзень 31 студзеня плошчу Леніна пачысцілі ад снегу.

З сайта bobruisk.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі